Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў перад УНС Лукашэнкі



Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў перад так званым „Усебеларускім народным сходам”, ініцыянаваным Лукашэнкам, які плануецца правесці 11-12 лютага 2021 года ў Менску.

«2700 чалавек на УНС – гэта толькі чыноўнікі і ідэолагі. Адабраная публіка, якая не скажа яму «сыходзь». Ён не можа выступіць перад рэальнымі людзьмі. Ён ні разу не рабіў гэтага з той самай паездкі на МЗКЦ 17 жніўня. Выйсці на вуліцу яму цяпер не пад сілу. А людзі выйдуць. Таму што ніхто не хоча чуць пра пяцігодкі, калгасы, саўгасы. Таму што мы хочам будаваць сваю будучыню, а ён хоча «захоўваць харчовую бяспеку», – адзначыла Ціханоўская.

Беларускае Радыё Рацыя