Святлана Ціханоўская звярнулася да міжнароднай супольнасці



Адкрыць наземныя межы, увесці санкцыі супраць рэжыму і папярэдзіць Расею пра наступствы саюзу з Лукашэнкам. Святлана Ціханоўская звярнулася да міжнароднай супольнасці.

На адмысловым брыфінгу ў Вільні Святлана Ціханоўская выказала разуменне, чаму еўрапейскія краіны спыняюць палёты над Беларуссю і зачыняюць паветраную прастору для манапаліста “Белавія” — гэта тычыцца бяспекі жыхароў Еўразвязу. Але пры гэтым заявіла, што павінны адкрыцца наземныя межы для свабоднага перасоўвання грамадзян Беларусі. “Нельга дазволіць рэжыму ператварыць краіну ў турму на 9,5 мільёнаў чалавек”, — канстатавала яна.

Заўтра Ціханоўская будзе мець сустрэчу ў Гаазе з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў Маркам Рутэ. А 29 мая заклікае міжнародную супольнасць падтрымаць беларусаў і правесці Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю.

Беларускае Радыё Рацыя