Святлана Ціханоўская звярнулася да палка Каліноўскага
Святлана Ціханоўская звярнулася да палка Каліноўскага. Яна ўдзельнічае ў канферэнцыі ў Кіеве, якую полк зладзіў у партнёрстве з дэмакратычнымі сіламі.

“У нас могуць быць розныя палітычныя погляды, розныя лёсы, але ў нас ёсць супольная мэта – свабодная Беларусь. Гэта тая мэта, якая натхняе нас і дае сілы працягваць нашу барацьбу”, – кажа дэмакратычная лідарка:
– Вызваленне Беларусі – гэта не толькі нашая мэта, але і наш абавязак перад будучымі пакаленнямі. Дазвольце выказаць сваё захапленне і глыбокую павагу беларускім добраахвотнікам палка Кастуся Каліноўскага і іншых фармаванняў. Вы сапраўдныя героі, якія кожны дзень рызыкуюць усім, дзеля свабоды Беларусі і Украіны. Беларусь ніколі не забудзе вашай мужнасці і самаадданасці.
У Кіеве праходзіць канферэнцыя “Шлях да Волі”, якую праводзіць полк імя Кастуся Каліноўскага. Падчас канферэнцыі Ціханоўская сказала, што пачынаючы з 2014 года ва Украіне загінула больш за сорак беларускіх добраахвотнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя
