Святлана Ціханоўская знаходзіцца з рабочым візітам у Італіі
Святлана Ціханоўская знаходзіцца з рабочым візітам у Рыме. У чацвер яна сустрэлася з міністрам замежных спраў Італіі Луіджы Дзі Майо, намеснікам міністра замежных спраў Бэнедэта Дэла Ведова, міністрам працы Андрэа Арланда, а таксама правяла рабочыя сустрэчы з лідарамі асноўных груп італьянскага парламента – Partito Democratico, Forza Italia, Viva Italia, Movimento 5 Stelle . Таксама Ціханоўская выступіла на слуханнях Камітэта па міжнародных адносінах італьянскага парламента, прысвечаных Беларусі.
Ціханоўская заклікала Італію быць больш рашучай у дзеяннях, падтрымаць на роўні ЕЗ санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі – у траўні будзе разглядацца новы пакет. Ціханоўская распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі, справу Ціханоўскі-Лосік-Статкевіча, факты катаванняў у турмах.
Абмяркоўвалася і тэма перамоваў па выхадзе Беларусі з крызісу і ролю Італіі ў гэтым – на роўні канферэнцыі на базе ПА АБСЕ, круглых сталоў з удзелам экспертаў з краін ЕЗ і не толькі.
Падчас сустрэч Ціханоўская адзначыла важнасць рабочага руху ў Беларусі, неабходнасць арганізацыі стачкі.
Падчас візіту Ціханоўскай у Рым, тэма Беларусі не сыходзіць са старонак лакальных і міжнародных газет, гучыць па ўсіх радыёстанцыях і тэлеканалах.
Фота: https://t.me/tsikhanouskaya