Святлане Ціханоўскай не прысудзілі Нобеля міру



Узнагароду атрымалі Марыя Рэса і Дзмітрый Муратаў.

* * *

Нобелеўская прэмія міру. Яе вынікі даведаемся ўжо сёння. А можа гэта Святлана Ціханоўская, якая сярод намінантаў і яе пазіцыі высокія. На атрыманне Нобелеўскай прэміі міру 2021 года вылучана 329 кандыдатаў, з якіх 234 — фізічныя асобы і 95 — арганізацыі. 8 кастрычніка Нобелеўскі камітэт большасцю галасоў выбірае лаўрэатаў і абвяшчае іх імёны. Светлана Ціханоўская намінаваная як прадстаўнік беларускага народу, нагадвае кіраўнік Кабінета Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі. Менавіта за мірны пратэст 2020 года ў Беларусі.

„Гэта ацэньваецца, і тут усе мы перамаглі”, — заўважае Валерый Кавалеўскі:

– Нашы намаганні, наша прынцыповая пазіцыя, нашы жаданні вырашыць крызіс мірным шляхам — менавіта яны ацэньваюцца, калі разглядаць намінацыю Святланы Ціханоўскай. І сама Святлана, і ўся яе каманда, безумоўна, падкрэсліваюць, што размова тут ідзе пра беларускі народ, пра наша памкненне да пераменаў мірным шляхам.

Называюць тройку лідараў сярод сёлетніх намінантаў на Нобелеўскую прэмію міру – беларускага палітыка Святлану Ціханоўскую, актывістку па барацьбе са змяненнем клімату Грэту Тунберг і праваабарончую арганізацыі ў сферы СМІ — «Рэпарцёры без межаў». А таксама зняволенага расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, амерыканскага палітыка Стэйсі Абрамс і Сусветную арганізацыю аховы здароўя.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя