Святлане Ціханоўскай прысудзілі 15 гадоў, Паўлу Латушку – 18 гадоў
Былі вынесеныя прысуды па «справе Каардынацыйнай Рады». Прысуды выносілі завочна – усе фігуранты справы знаходзяцца за мяжой.

У выніку Святлане Ціханоўскай прысудзілі 15 гадоў зняволення, Паўлу Латушку – 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Марыі Мароз, Вользе Кавальковай і Сяргею Дылеўскаму – па 12 гадоў пазбаўлення волі.
Пракурор прасіў для Ціханоўскай і Латушкі па 19 гадоў зняволення.
Святлану Ціханоўскую, Марыю Мароз, Паўла Латушку, Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага прызналі вінаватымі ў «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам», «стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраванні такім фармаваннем», у «публічных закліках да санкцыяў», «распальванні варажнечы».
Беларускае Радыё Рацыя
