Святлане Ціханоўскай рыхтуюць „народную” інаўгурацыю



Пратэстоўцы ў Беларусі запланавалі на нядзелю „народную” інаўгурацыю лідара апазіцыі Святланы Ціханоўскай.

У адказ яна запісала відэазварот, апублікаваны ў Telegram-канале Пул першай:

– Я ўдзячная вам за давер. Аб’явіўшы народную інаўгурацыю вы чаргоавы раз выказалі сваю волю. Інаўгурацыя – гэта свята. А свята не павінна заканчвацца арыштамі, разбоем і гвалтам. Мы з вамі прыкладаем усе магчымыя намаганні, каб сапраўдная інаўгурацыя абранага народам прэзідэнта ў будучыні ўсё ж адбылася, і на яе былі запрошаныя ўсе. Таму кожны ваш голас – на вуліцах, на прадпрыемствах, ва ўніверсітэтах – важны. І я гатова зрабіць усё, каб кожны голас быў пачуты: як унутры краіны, так і за яе межамі. Дзякуй, што вы не спыняецеся.

Раней Cвятлана Ціханоўская назвала сябе адзіным абраным лідарам народа. Папярэднія паўнамоцтвы Аляксандра Лукашэнкі, па словах Ціханоўскай, скончыліся разам з яго спробай прызнаць сябе легітымным.

Беларускае Радыё Рацыя