Ціханоўскую запросяць на паседжанне Савета ЕЗ
Кіраўнікі МЗС краін Еўразвяза запросяць Святлану Ціханоўскую прыняць удзел у наступным паседжанні Савета ЕЗ. Яно адбудзецца 21 чэрвеня.
Пра гэта заявіў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль. „Цяпер нам трэба рухацца хутчэй у працы над санкцыямі, якая ўжо пачалася і завершыцца ў вызначаныя тэрміны”, — дадаў ён.
Раней Святлана Ціханоўская заклікала Еўразвяз хутчэй прымаць чацвёрты пакет санкцыяў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і пераходзіць да падрыхтоўкі пятага.
Беларускае Радыё Рацыя
