Сябраў выбарчай камісіі нельга фатаграфаваць?



Між тым, назіральнік Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі №5 Сяргей Гоўша бароніць права рабіць здымкі падчас пасяджэння акруговай выбарчай камісіі.

Сябры камісіі амаль аднагалосна забаранілі яму фатаграфаваць на падставе арт. 53 Канстытуцыі. Але гэты артыкул не мае ніякага дачынення да выбараў, як і адказ Берасцейскай абласной камісіі, што рабіць здымкі неэтычна.

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына спаслалася на арт. 13 Выбарчага кодэкса, кажа Сяргей Гоўша:

– А я ў ЦВК напісаў: “Вы не даглядзелі і не дачыталі. У тым жа 13 артыкуле ёсць вычарпальны спіс чаго нам няможна, а гэтага не напісана. Па законам калі не забаронена, то дазволена – так працуе ўвесь свет”.

Пра што Сяргей Гоўша паўторна напісаў у Цэнтральную выбарчую камісію. І зноў паўтарыў сваю просьбу адмяніць забарону фатаграфаваць. Паколькі падрыхтоўка да выбараў павінна праходзіць адкрыта і галосна.

Беларускае Радыё Рацыя