Сябры камісіі збеглі праз чорны ўваход. Іх праводзілі крыкамі: „Ганьба!”



Сябры камісіі збеглі з выбарчага ўчастку праз чорны ўваход. Так было ў Менску, у гімназіі нумар 17.

Людзі сабраліся каля дзвярэй будынку, каб даведацца пра вынікі галасавання. Пратаколы вывесілі толькі а 23 гадзіне. Паралельна з гэтым сябры камісіі выйшлі з чорнага ўваходу гімназіі, селі ў машыны і хутка з’ехалі.  Сабраўшыяся людзі ўслед ім крычалі “Ганьба”:

– Ура! Ідуць! Лукашэнка – 820, Ціханоўская – 218!

Крыкі: “Ганьба!”, свіст, плясканне.

Падобныя сітуацыі адбыліся і на іншых участках горада, але з прыцягненнем АМАПу, які затрымліваў людзей. Як паведамляе тэлеграм-канал “Выборы видишь”, на участку  сярэдней школы нумар 86 сябраў камісіі пад канвоем міліцыі павезлі дамоў, а два мікрааўтобусы АМАПу разганялі людзей. У гімназіі нумар 1 камісіі таксама выйшлі праз чорны ўваход, пакуль АМАП браў у кола тых, хто проста чакаў вынікаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск