Сябры КР прынялі ўдзел у семінары па мясцовым самакіраванні ў Стразбургу
Навучальнае мерапрыемства «Лідэры перамен, якія прасоўваюць дэмакратыю і правы чалавека на мясцовым узроўні» прайшло ў Стразбургу, і было арганізавана Радай Еўропы з мэтай падтрымаць актывістаў дэмакратычных сілаў Беларусі.

З боку Каардынацыйнай Рады удзел прымаў намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Юры Губарэвіч, які і распавёў пра дэталі:
– У ім брала ўдзел больш за 20 беларусаў. Яны прыехалі з розных рэгіёнаў Еўропы, былі людзі, якія прыехалі з Беларусі. Дастаткова цікавае мерапрыемства, асабліва для тых хто ўпершыню пагружаецца ў тэму мясцовага самакіравання. Прадстаўнікі розных мясцовых уладаў краін ЕЗ распавядалі пра тое, як функцыянуе ў іх сістэма самакіравання, каб адпавядаць інтарэсам сваіх выбарцаў. Для мяне гэта была магчымасць навязаць пэўныя працоўныя кантакты з кіраўніцтва Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы.
Падчас навучальнай сустрэчы для актывістаў дэмакратычных сілаў Беларусі ў Радзе Еўропы, профільныя эксперты з розных краін Еўропы навучалі ўдзельнікаў еўрапейскім стандартам мясцовай дэмакратыі. Асобна абмяркоўваўся тэрытарыяльны падзел у дэмакратычнай Беларусі для таго, каб мясцовае самакіраванне было больш эфектыўным.
Фота КР, Марыны Зялёнай:

Беларускае Радыё Рацыя
