Сяргей Альфер: Гэта пагаршае выбарчую кампанію кандыдатаў



“Улічваючы ранейшую дату выбараў, ініцыятыўныя групы будуць зарэгістраваныя хутчэй пазней, чым раней. Усё залежыць ад таго, чым яны будуць займацца – зборам подпісаў ці агітацыйнай кампаніяй”, – так на пытанне, ці пагаршае ўмовы правядзення выбарчай кампаніі для апазіцыйных кандыдатаў адказаў эксперт у выбарчым заканадаўстве Сяргей Альфер.

Гэта пагаршае выбарчую кампанію ў кандыдатаў, акрамя дзеючага, які канкрэтнай кампаніі праводзіць не будзе, але будзе выконваць сваю штодзённую працу, што на шмат лепей, чым любая выбарчая кампанія.

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 11 кастрычніка – такое рашэнне сёння прыняла Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. “За” адзінагалосна прагаласавалі 102 дэпутаты.

Старшыня цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына паведаміла, што да 22 ліпеня будзе праходзіць рэгістрацыя ініцыятыўных груп, па 21 жніўня – збор подпісаў, з 22 жніўня па 5 верасня – падача дакументаў на рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя