Сяргей Антончык: Апазіцыя і народ ідуць паралельнымі калонамі



Вядомы прафсаюзны лідар і экс-дэпутата Вярхоўнага Савета Беларусі Сяргей Антончык распавядае пра тое, чаму сёння акцыі пратэсту апазіцыі не даюць і не дадуць эфекту.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У выпадку фальсіфікацый падчас парламенцкіх выбараў, што маюць адбыцца, Беларускі нацыянальны кангрэс, Устаноўчы сход якога прайшоў у мінулыя выходныя, ініцыюе акцыі пратэсту. Такую заяву зрабіў кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, экс-палітвязень Мікалай Статкевіч у Менску на круглым стале «Еўрапейская палітыка суседства — чаканні Беларусі».

Сяргей Антончык: Пратэстны патэнцыял у людзей можа і ёсць, але трэба глядзець, ці ёсць умовы, каб гэты працэс перарос у нешта большае. На мой погляд, пакуль што людзі не гатовыя выходзіць на вуліцу з пратэстамі. Гэта ў першую чаргу звязана з тым, што апазіцыі трэба змяняць методыкі працы з электаратам. А ў нас усё робіцца наадварот. Спачатку трэба было праводзіць спецыяльныя мерапрыемствы па працы з людзьмі. Апазіцыі трэба вучыцца выйграваць інфармацыйныя войны, удзельнічаць у іх. Толькі тады можна разлічваць на тое, што народ пойдзе за вамі. Але тут усё інакш. Робяцца нейкія заявы, ствараюцца штучныя структуры, а затым аб’яўляецца, што людзі выйдуць пратэстававаць. І гэтая структура сядзіць і чакае, калі нехта падыйдзе. Трэба не сядзець, а рыхтаваць да гэтага людзей.

РР: Тыя нешматлікія акцыі пратэсту, якія зараз ёсць, як вы ацэньваеце?

Сяргей Антончык: Я лічу, што гэта проста імітацыя. І ўсе пры справе. Адны ўтвараюць нейкія арганізацыі, але нічога не робяць. Народ чакае нейкіх пераменаў, але таксама, каб зрабілі за іх. І вось гэтыя калоны ніяк не звязаны паміж сабой, яны ідуць паралельна.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя