Сяргей Антончык: Карупцыя з’яўляецца сутнасцю дзейнай сістэмы кіравання ў Беларусі



Карупцыя з’яўляецца сутнасцю дзейнай сістэмы кіравання ў Беларусі, – лічыць былы дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання Сяргей Антончык. У Менску ў сядзібе Партыі БНФ адбыўся „круглы стол” з нагоды 20-годдзя дакладу пра карупцыю ў атачэнні прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі, які тады быў толькі што абраны на свой першы прэзідэнцкі тэрмін. Аўтарам дакладу і быў сябра фракцыі БНФ Сяргей Антончык. Ён лічыць, што апошнія 20 гадоў толькі пацвердзілі правільнасць высноваў таго дакладу:

– 20 гадоў таму мы зрабілі спробу, якім чынам можна і трэба змагацца з карупцыяй. І якую небяспеку карупцыя нясе, 20 гадоў таму я казаў і мае сябры казалі, што можа быць за гэтыя 20 гадоў. То бок мы і тады казалі пра тое, што карупцыя – самая сутнасць гэтай сістэмы. Тая сістэма, якая зараз усталявалася ў Беларусі, яна абапіраецца на карупцыю.

„Людзі не любяць карупцыянераў. І хаця зараз у краіне іншая сітуацыя чым 20 гадоў таму, нашмат менш свабоды і закону і больш бескантрольнасці і рэпрэсій з боку уладаў, аднак і зараз ёсць магчымасці змагацца і ачышчаць уладу і грамадства ад гэтай з’явы,” – лічыць Сяргей Антончык.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя