Сяргей Барташ прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання



Сяргей Барташ прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання.

Да гэтага ён працаваў памочнікам Лукашэнкі па Гомельскай вобласці, а яшчэ раней быў старшынём Бярозаўскага раённага выканкама.

Аргументуючы прызначэння Лукашэнка адзначыў, што Барташ мае “прыстойны жыццёвы шлях”, мае досвед кіравання сельскагаспадарчым прадпрыемствам.

Пасада міністра сельскай гаспадаркі заставалася вакантнай апошнія два тыдні. У ліпені Лукашэнка зняў з гэтай пасады Ігара Брыло, які стаў яго памочнікам па Віцебскай вобласці.