Сяргей Бесараб: Пры мажлівасці Украіна паспрабуе знішчыць сховішчы ядзернай зброі ў Беларусі



Ліквідацыя наступстваў аварыі на ядзерным аб’екце стане тэмай вучэнняў выратавальных падраздзяленняў краін Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) «Скала – 2023», якія пройдуць напачатку верасня ў Менскай вобласці.

Вольга Сямашка пагутырала з з радыяцыйным хімікам Сяргеем Бесарабам пра тое, для чаго могуць праводзіцца такія вучэнні АДКБ; надыход якіх наступстваў ядзернага «выбуху» мажлівы на тэрыторыі Беларусі зараз ва ўмовах вайны ва Украіне; наколькі сістэма грамадзянскай абароны Беларусі падрыхтавана да такіх выпадкаў; і ці можна пад тэмай ліквідацыі наступстваў на ядзерным аб’екце прыхаваць ліквідацыю наступстваў іншых ядзерных здарэнняў на тэрыторыі Беларусі:

— Вучэнні АДКБ не маюць сэнсу. Яны заўжды ладзіліся, там расейскія вайкоўцы дэманстратыўна нешта рабілі, але вайна ва Украіне паказала, што вучэнні не як не стасуюцца да рэаліяў жыцця, а пра беларускае войска казаць увогуле сорамна. Таму, хутчэй за ўсё, гэтыя „мерапрыемствы“ накіраваныя на тое, каб выцягнуць грошы з асноўнае крыніцы — Расеі. І можа, каб некаму паказаць, але пэўна не NATO, бо тэхнічныя роўні выведкі NATO і гэтых АДКБ настолькі неймаверна адрозніваюцца: прыстасаваннем, мажлівасцямі. Асноўнае цікавае і самае страшнае гэта слова „ядзернае“ ў назве гэтых вучэнняў. Можа ніяк не стасавацца рэальнага жыцця, але галоўнае заявіць „ядзернае“. Хаця, калі паглядзець іхную запланаваную праграму, то там нічога надзвычайнага няма — спецыяльнае мерапрыемства „Бар’ер 2023“ мае быць накіраванае на ліквідацыю наступстваў радыяцыйнае, хімічнае, біялагічнае пагрозаў. Яно нічым, фактычна, не адрозніваецца ад тых вучэнняў МЧС праводзіць кожныя паўгода. У межах АДКБ на гэта можна выцягнуць вялізныя грошы, гэта адпачынак для вайскоўцаў — сустракаюцца з сябрамі сваімі. Для нас, як звычайных жыхароў памежных краін, ніякага сэнсу ў гэтым няма, і ўвогуле, звяртаць на гэта ўвагу няма чаго. У тым, што цяпер, ладзяць афіцыйна сэнсу няма ніякага.

РР: Ці можна пад тэмаю „Ліквідацыя наступстваў на ядзерным аб’екце“ прыхаваць няўмелае выкарыстанне ядзернае зброі, што рыхтуюць для перадачы Беларусі?

— Калі б гэта датычылася ЗША, то я мог бы разглядзець такую імавернасць. У еўрапейскіх краінах і ЗША вялікая ўвага надаецца мадэляванню рызыкаў — што рабіць, калі ўсё пойдзе не так, як планавалася. Уся ранейшая сітуацыя з вайною ва Украіне, рэакцыя на гэтую вайну, паказвае, што не — папраўдзе, гэта малаімаверна, каб яны ацэньвалі нейкія рызыкі, каб працавалі над ліквідацыяй наступстваў. Самае імавернае — самае простае: яны хочуць грошы сабраць і ўсё, ніхто нічога там рабіць не будзе, зробяць некалькі здымкаў і не больш таго.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле
Здымак Сяргея Бесараба з адкрытых крыніцаў

З „Госцем Рацыі» – з радыяцыйным хімікам Сяргеем Бесарабам, камунікавала Вольга Сямашка.