Сяргей Грабскі: Усё што застаецца, разглядаць Беларусь як «Беларускую Федэральную акругу»
6-га кастрычніка Расея ўпершыню з канца жніўня нанесла авіяўдары па Украіне з тэрыторыі Беларусі.
Ці чакаць наземнага ўварвання беларускіх войскаў і ў якім складзе, распавёў палкоўнік запасу, удзельнік міратворчых місій у Косава і Іраку, ваенны эксперт Сяргей Грабскі:
– Патрэбна ўвогуле адысці ад разумення Беларусі, а трэба казаць пра Менскую федэральную акругу. Тады ўсё становіцца на свае месцы. Той кантынгент расейскай арміі, які сёння называецца беларускімі ўзброенымі сіламі, няздольны весці самастойныя баявыя дзеянні. Агульная колькасць беларускіх войскаў, якія могуць быць выкарыстаныя ў гэтай вайны, гэта прыкладна да 20 тысяч. Беларусь, пачынаючы з траўня месяца, трымае ў пастаяннай гатовасці на ўкраінскай мяжы сем батальёнаў тактычнай групы, якія пастаянна раціруюцца. Гэтых груп вельмі мала. Усё залежыць ад таго, які расейскі кантынгент прыйдзе на тэрыторыю. І трыгерам будзе менавіта пачатак перакідкі расейскіх сілаў на гэты напрамак.
Па словах эксперта, падобнае развіццё падзей і схіліла Польшчу да жадання займець «ядзерны парасон» і звярнуцца да ЗША з прапановай размясціць на польскай тэрыторыі ядзерную зброю.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя