Сяргей Калякін ідзе ў прэзідэнты



Беларуская партыя левых „Справядлівы свет” плануе вылучыць кандыдатам у прэзідэнты свайго старшыню Сяргея Калякіна. Удзел у сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах партыя будзе абмяркоўваць на справаздачна-выбарным з’ездзе 23-24 траўня ў Менску.

Па словах намесніка старшыні партыі Валерыя Ухналёва, кандыдатуру Калякіна абмеркаваў і ўхваліў 26 красавіка пленум ЦК партыі. Ухналёў кажа, што пры бязмежным ціску з боку ўлады партыя можа прыняць рашэнне пра выхад з кампаніі.

Кандыдатуру Калякіна вырашана прапаноўваць без альтэрнатыўных варыянтаў.

Пра свае прэзідэнцкія амбіцыі ўжо заявілі кіраўнікі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч і Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Таксама кандыдатамі ў прэзідэнты хочуць вылучацца першая намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім і актывістка кампаніі „Гавары праўду!” Таццяна Караткевіч.

Беларускае Радыё Рацыя