Сяргей Калякін: Цар разумны, а баяры дурныя
Старшыня партыі левых „Справядлівы свет” Сяргей Калякін назваў змены ў беларускім урадзе, праведзеныя Аляксандрам Лукашэнкам, чарговым пераводам стрэлак за эканамічныя праблемы, якія ахапілі апошнім часам Беларусь. На яго думку шанцаў змяніць нешта ў новапрызначаных чыноўнікаў у існуючай сітуацыі няшмат:
– Каб паказаць, што ёсць людзі, якія вінаватыя ў тым, што адбылося. Я думаю, што гэтае рашэнне нічога не змяняе – гэта не змена курса, гэта не змена нейкай палітыкі, гэта проста такая спроба перакласці адказнасць на людзей, якія ў гэтым можа і не вінаватыя, проста змена прозвішчаў. Такая вось інтрыга камерная, якая паказвае, што цар такі разумны, а баяры такія дурныя і ўсё гэта дапусцілі, таму яны пакараныя.
Аляксандр Лукашэнка прыняў шэраг кадравых перастановак ва ўрадзе. У прыватнасці, у адстаўку адпраўлена кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова. Яе месца зойме Павел Калаур. Пасаду прэм’ер-міністра замест Міхаіла Мясніковіча зойме Андрэй Кабякоў.
Беларускае Радыё Рацыя