Сяргей Калякін верыць у вызваленне Мікалая Статкевіча



Старшыня Беларускай партыі левых „Справядлівы свет” Сяргей Калякін мяркуе, што ўлады выпусцяць на волю кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалая Статкевіча.

„У хуткім часе Статкевіч можа апынуцца на волі, — сказаў ён. — Але гэта зусім не ў сувязі з тым, што пад яго вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты зараз фарміруецца ініцыятыўная група”.

Сёння ўсе міжнародныя партнёры кажуць, што наяўнасць палітычных вязняў паўплывае на прызнанне выбараў у Беларусі. І дзеля прызнання выбараў беларускія ўлады могуць пайсці на такі крок, каб пасля не было падстаў для непрызнання выбараў. І я адчуваю, што якраз з-за гэтага Мікалая Статкевіча ўсё ж такі выпусцяць на волю.

У канцы чэрвеня экс-кандыдат у прэзідэнты, лідар ствараемага руху „За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі” Уладзімір Някляеў прапанаваў усім апазіцыйным прэтэндэнтам на прэзідэнцкую пасаду зняцца з выбараў да пачатку рэгістрацыі ініцыятыўных груп і падтрымаць вылучэнне Мікалая Статкевіча адзіным кандыдатам ад дэмсіл.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя