Сяргей Кузан: Людзі не хочуць тут ніякага ХНР
Лідар так званага «ДНР» паабяцаў захапіць Харкаў. Аляксандар Захарчанка заявіў, што калі Кіеў не будзе выконваць умовы перамір’я прарасейскія баевікі “спачатку вызваляць Марыупаль, а пасля кінуць усе сілы на Харкаў”.
Паводле Захарчанкі многія жыхары Харкава “чакаюць вызвалення гораду ад акупантаў”.
Усталяваць так званую Харкаўскую народную рэспубліку удасца толькі пры вайсковай падтрымцы Расеі, мяркуе харкаўскі грамадскі актывіст Сяргей Кузан.
– Людзі не хочуць тут ніякага ХНР-у і за гэта гатовыя весці барацьбу. Ніколі не бачыў такога нацыянальнага ўздыму, падчас “аранжавай рэвалюцыі” такога не было. Без расейскі войскаў, без расейскіх ударных груп тут не можа быць сітуацыі з ХНР-ам.
Як адзначыў Сяргей Кузан, дзякуючы актыўным дзеянням міліцыі ўвесну мінулага году, Харкаву ўдалося пазбегнуць лёсу Данецка і Луганска.
Тым часам з восені мінулага году у горадзе адбылася 6 тэрактаў, адказнасць за якія на сябе ўзялі так званыя “партызаны Харкаўскай народнай рэспублікі”.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя