Сяргей Мазан: Не сказаў бы, што са зборам подпісаў усё дрэнна



Збор подпісаў па кватэрах працягваюць сябры берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада). Агулам на Берасцейшчыне сабрана некалькі тысяч подпісаў у падтрымку патэнцыйных кандыдатаў. „Абыход кватэраў – гэта яшчэ адзін спосаб камунікацыі з патэнцыйнымі выбаршчыкамі,” – падкрэсліў намеснік старшыні берасцейскай абласной арганізацыі ’’Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада’’ Сяргей Мазан.

– Я б не сказаў, што са зборам подпісаў усё дрэнна. Ахвотна падпісваюцца. Канешне, ёсць выпадкі, калі адмаўляюцца. Часта пытаюцца пра праграму. Але пакуль мы нічога не можам ім адказаць. Проста распавядаем пра тое, што мы робім у горадзе.

Подпісы, якія збіраюць актывісты, будуць занесеныя ў адзіную базу патэнцыйных прыхільнікаў партыі. Пасля электаральнай кампаніі сябры арганізацыі будуць абтэлефаноўваць грамадзян і запрашаць на мерапрыемствы і да ўдзелу патэнцыйных кандыдатаў у наступных выбарах, а таксама ладзіць інфармацыйныя кампаніі.

Беларускае Радыё Рацыя