Сяргей Мазан: Усё мяняецца і мяняецца ў лепшы бок



Якія пытанні часцей гучаць у бок кандыдатаў у дэпутаты? Ці вераць жыхары Берасцейшчыны ў тое, што выбары фальсіфікуюцца? З якім настроем яны падыходзяць да пікетаў і якія пажаданні выказваюць?

Пра гэта ўсё распавёў прэтэндэнт на пасаду народнага абранніка па Столінскім раёне ад Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргей Мазан:

– Гэта для мяне першая кампанія ў якасці кандыдата ў дэпутаты. Мая мэта – не сабраць запаветных 1000 подпісаў. Мая мэта – паразмаўляць з людзьмі. Людзі, як заўсёды, апалітычныя. Але ёсць людзі, якія цікавяцца, прыходзяць на пікеты, ставяць подпісы. Таму я лічу, што ўсё мяняецца і мяняецца ў лепшы бок.

Паводле Сяргея Мазана, сёлета на выбарах можна заўважыць яскравае выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурса для праўладных кандыдатаў. Усё гэта стварае няроўныя ўмовы для ўдзелу ў выбарчай кампаніі і падтрымкі выбаршчыкаў.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ok.ru