Сяргей Нікалюк: Мы назіраем агонію сістэмы



65% беларусаў лічаць анексію Расеяй паўвыспы Крым “актам гістарычнай справядлівасці”. Такія лічбы атрымалі сацыёлагі з Незалежнага інстытута сацыяльна-палітычных і эканамічных даследаванняў у выніку нацыянальнага апытання, якое праводзілася ў снежні гэтага года.

siarhej-nikaluk-800x450

Сяргей Нікалюк

Паводле палітолага Сяргея Нікалюка, падтрымка беларусамі імперыялістычнай палітыкі Крамля – абумоўлена не толькі прапагандай, але і каштоўнасцямі так званага “чырвонага чалавека”:

– “Рускі мір” – гэта людзі няздольныя ўпісацца ў сучаснасць, няздольныя жыць у канкурэнтным асяроддзі: палітычным, эканамічным. Тое, што мы назіраем – гэта і ёсць агонія гэтай сістэмы. У Беларусі галоўная пагроза паходзіць ад гэтых людзей, не ў тым сэнсе, што яны пусцяць Расею, а ў тым, што самі яны ствараюць тую ўладу, якая блакуе развіццё. Дакладна таксама, як тыповы расеец, розніца толькі ў тым, што ў нас 60-65%, а ў Расеі амаль 90%.

Разам з тым, калі ідэя “Рускага міру” пагражае Беларусі, то грамадзяне не настолькі адзінадушныя. Толькі 27% беларусаў падтрымліваюць з’яўленне расейскай вайсковай базы на тэрыторыі нашай краіны. Супраць такой формы вайсковай супрацы выступаюць 34 % рэспандэнтаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель