Сяргей Стуканаў: Карысць ад Менскіх пагадненняў мінімальная
Нягледзячы на тое, што сустрэчы Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны доўжацца ўжо не першы год, сапраўднай карысці яны амаль не прыносяць. Расея пастаянна спрабуе дыктаваць уласныя ўмовы, нішчыць усякі канструктыў, а таму перамовы ў Менску не вырашылі анічога, апроч асобных бытавых момантаў для акупаваных тэрыторый. Кажа ўкраінскі палітолаг Сяргей Стуканаў:
– Мы ведаем, што Расейская Федэрацыя блакавала вырашэнне любога пытання. У той час як пэўныя дробныя моманты вырашаліся.
Дзеянні ўкраінскай дэлегацыі ў Менску спецыяліст не можа назваць здрадай нацыянальным інтарэсам. Аднак цяпер сітуацыя, на думку Сяргея Стуканава, робіцца асабліва цяжкай. Зараз Расея разлічвае з дапамогай Францыі і Нямеччыны выйсці з-пад санкцый, што дазволіць ёй ваяваць супраць Украіны з новай сілай.
– Украінская дэлегацыя гэты час адстойвала інтарэсы Украіны. Трымала руку на пульсе нашых нацыянальных інтарэсаў. А зараз мы ступілі на шлях, які мажліва будзе весці да пагаршэння нашага міжнароднага становішча. І магчыма Расеі ўдасца выйсці з-пад санкцый.
— Расея разглядала і раней, а цяпер толькі ўзмацнілася ў планах далейшай дэстабілізацыі сітуацыі на ўсходзе Украіны. У планах Пуціна давесці справу да прызнання асобага статусу Данбаса цэнтральнай украінскай уладай, каб узаконіць расейскіх стаўленікаў на акупаваных тэрыторыях.
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота news.bigmir.net