Сяргей Ціханоўскі: 130 тысяч падпісчыкаў просяць мяне ўдзельнічаць у гэтай кампаніі



Больш за 235 тысячаў праглядаў атрымаў відэаролік блогера Сяргея Ціханоўскага пра ягоныя прэзідэнцкія амбіцыі. Жыхар Гомеля заявіў, што будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі.

– Я, Сяргей Ціханоўскі, беларускі прадпрымальнік і блогер, заяўляю пра свой намер удзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты. Больш 130 тысяч падпісчыкаў на сённяшні момант просяць мяне ўдзельнічаць у гэтай кампаніі, бо не вераць і не бачаць ніводнага кандыдата, за якім яны маглі б пайсці, якому яны маглі б давяраць.

Бізнесовец і заснавальнік папулярнага ютуб-канала “Краіна для жыцця” Сяргей Ціханоўскі на дадзены момант знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Гомеля. Падставай для затрымання сталася пастанова суда Савецкага раёна Гомеля.

Беларускае Радыё Рацыя