Сяргей Вазняк: 30 лістапада плануем правесці Форум новых людзей



Каля 30 грамадзянаў маюць намер удзельнічаць ў выбарах у Палату прадстаўнікоў пры падтрымцы грамадскай кампаніі „Гавары праўду”. Па словах Сяргея Вазняка, кіраўніка выбарчага штабу гэтай арганізацыі, ён не выключае, што гэтая лічба можа памяняцца.

Сяргей Вазняк падкрэслівае, што, як і раней, адбудзецца не класічная выбарчая кампанія, а хутчэй палітычная.

– Гэта не будзе парламенцкая кампанія, дзе будзе дэмакратычна сфармаваныя выбарчыя камісіі, дзе будуць роўныя ўмовы для ўсіх кандыдатаў, дзе будзе празрысты, справядлівы падлік галасоў. Мы гэта разумеем, і таму мэты ставім адпаведныя гэтай кампаніі. І мы будзем завяршаць парламенцкую кампанію не 17 лістапада, калі ўвечары вывесяць пратаколы ва ўчастковых камісіях, а 30 лістапада хочам у Менску правесці Форум новых людзей, колькасць якіх мы плануем 500 і болей удзельнікаў.

На гэты форум прыедуць нашыя кандыдаты, сябры камандаў, выбарцы, якія падтымлівалі кандыдытаў ад „Гавары праўду”, – кажа Сяргей Вазняк. На форуме будзе дана ацэнка парламенцкай кампаніі, названа імя кандыдата ў прэзідэнты ад „Гавары праўду” і ў агульных рысах сфармавана яго перадвыбарчая праграма. „Таму мы разглядаем выбары ў Палату прадстаўнікоў як этап падрыхтоўкі да прэзідэнцкай кампаніі, якая больш важная і мае большае значэнне для краіны,” – кажа Сяргей Вазняк.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя