Сяргей Высоцкі: 2020 год быў гібрыднай вайной
Украінскія і афіцыйныя беларускія сродкі масавай інфармацыі падыходзяць да „чырвонай мяжы”, раскідваючыся мовай варожасці адно супраць аднаго. Некаторыя эксперты лічаць, што ўжо няма незалежных ад расейскай агентуры сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі. Украінскія СМІ таксама не карыстаюцца выверанасцю ў падачы гучных падзей у беларуска-украінскіх адносінах.
Атрымлівае выгаду ад медыяканфліктаў паміж Беларуссю і Украінай не толькі адзін агульны сусед з Усходу, мяркуе „Госць Рацыі” Сяргей Высоцкі, які з’яўляецца экспертам па Украіне:
РР: Як вы ставіцеся да таго, як ва Украіне ўспрымаюць падзеі ў Беларусі?
– Першае, што хочацца сказаць на гэты конт, гэта тое, што выглядае так, што сілы далёкія ад інтарэсаў беларускага і ўкраінскага народу, то бок сілы далёкія ад інтарэсаў беларускага народа тут у Беларусі, распальваюць нянавісць да Украіны. Сілы далёкія ад інтарэсаў Украіны, якія кантралююць медыя і ўплывовыя палітычныя колы, вядуць адмысловую палітыку датычна распальвання нянавісці да беларусаў. Трэція сілы робяць усё магчымае, каб нейкім чынам пасварыць беларуса з украінцам. Гэта такая перашкода, маю на ўвазе звяз Беларусі і Украіны для ўсіх глабалістаў, для ўсіх імперцаў, для ўсіх злачынцаў. Так было і цяпер, так было і дзесяць гадоў таму, так было і пяцьдзясят гадоў таму, так было і пяцьсот гадоў таму. Усе баяліся гэтага звязу. Я нагадаю, што калі мы кажам пра гісторыю росквіту нашай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага, яна ўяўляла сабой звяз паміж продкамі сучасных беларусаў і ўкраінцаў найперш – гэта было найперш, гэта і ёсць Балта-Чарнаморскі звяз. Не проста так я і многія беларускія патрыёты, чым я ганаруся, робім усё, каб пабудаваць гэты звяз. Гэта не для нейкага піяру, для нгейкіх там дробных здабыткаў, гэта стратэгічная лінія, стратэгічнае разуменне. Нездарма многія беларускія палітыкі, як толькі падварочваецца сітуацыя, стараюцца будаваць гэты звяз. Калі б быў гэты звяз цяпер, калі б ён быў аўтарытэтны, калі б ён меў нейкі ўплыў хаця б як грамадска-палітычная структура розных народаў: беларусаў, прыбалтаў, чарнаморскіх народаў, крымскіх татараў, тых жа туркаў, то ўсё было б па-іншаму. Не змаглі б зараз так злачынна абыходзіцца з беларусамі, не маглі б пад выглядам гэтых гандлёвых санкцый так запіхваць Беларусь у Расею. Не маглі б такое вытвараць не звяртаючы ўвагі на ўсе пратэсты беларускай дыяспары, на пратэсты нацыянальнай эліты, на пратэсты многіх аўтарытэтных людзей. Раней было адзін-два, а цяпер жа паглядзіце, ужо проста плынь беларусаў крычыць: „Спыніцеся шаноўныя заходнія дзеячы! Што вы робіце! Што вы робіце з нашай дзяржавай! Што вы робіце з нашым народам!”. Вам не падабаецца кіраўнік, ну дык уводзьце да яго санкцыі, яго карайце, за што вы караеце нас?! Але гэта адбываецца і роля Украіны тут ключавая, у плане таго, каб нешта змяніць у сітуацыі. Я гляджу з сумам, наколькі слабы ўкраінскі палітыкум, калі на любой пляцоўцы ва Украіне размаўляў з людзьмі, усе супраць гэтых санкцый. Напрыклад, я размаўляў з аўтарытэтнымі ўкраінскімі нацыяналістамі, якія былі на фронце, ваявалі. Кажу: „Што вы робіце?”. Яны апускалі вочы долу: „Гэта не мы, ты ж ведаеш, гэты не мы”.
РР: Як ўкраінцы ставяцца да ўдзельнікаў пратэстаў і Святланы Ціханоўскай?
– Украіна першая пачала разбірацца ў тым, што адбывалася ў Беларусі. Канешне ўкраінцы, як і належыць спачуваюць беларусам. Многія бачылі паралель з Майданам, але чым далей, тым больш людзі пачалі глядзець іншымі вачыма. Гэтаму вельмі паспрыялі людзі, якія прыехалі ва Украіну. Калі ўкраінцы пачалі з імі бліжэй знаёміцца, размаўляць, запрашаць. А тым гэта не цікава, нацыянальнае не цікава, вашыя героі не цікавыя. Нашым і свае беларускія героі нецікавыя, а што цікава? А вось Comedy Club, Навальны. У палітычным плане пустыя, не ўсе канешне, я не хачу ўсіх абвінавачваць, але страшэннае расчараванне ўкраінцаў цяпер. Украінцы маюць больш інфармацыі, чыі беларусы, я ў гэтым пераканаўся. Яны больш слухаюць. Трэба аддаць належнае, за гэтыя часы Украіна выйшла наперад у сваім дэмакратычным, нацыянальным развіцці. Гэта кажа пра ўзровень нацыі. Ужо пачалі слухаць розныя думкі, ім мала слухаць адну Ціханоўскую, ім мала слухаць аднаго Лукашэнку. Яны хочуць пачуць і беларускіх патрыётаў і беларускіх дысідэнтаў і беларускіх пісьменнікаў, людзей, якія маюць іншыя перакананні. Усё больш украінцаў лічыць, што ў Беларусі адбыўся такі зман, як сказаў Муждабаеў: „Гэта афёра 21-га стагоддзя, што адбылося ў Беларусі”. Я дадам, што фактычна адбыўся антымайдан. На жаль мне гэта цяжка сказаць, але я пагаджуся са словамі эксперта Ягора Лебедка, які сказаў датычна гэтых пагадненняў паміж Лукашэнкам і Пуціным, што мы падпісалі прамежкавую капітуляцыю фактычна. Мы падпісалі прамежкавую паразу пасля паразы ў гібрыднай вайне. 2020 год быў гібрыднай вайной, якую прайграла Беларусь з такімі цяжкімі наступствамі. Гэта дамова фактычна, я бачу, размаўляю з чыноўнікамі, яны там нешта пыжацца, але калі так кажаш, падаўленыя і адчуваюць, што адбываецца вельмі гнюсная рэч. Гэта не азначае, што не было выбуху народнага пратэсту, людзі выйшлі. Але так бывае, што людзі выходзяць, а пратэст загадзя захоплены авантурыстамі, падрыхтаванымі агентамі, вонкавымі сіламі. Калі прама казаць, то гэта выключна вонкавыя сілы, цяпер гэта ўсё відавочна. Народ вымагае спыніць запіхванне нас у Расею.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя