Сяргей Высоцкі: Самае сур’ёзнае стратэгічнае пытанне – заўтрашні дзень Беларусі



Расейскі вектар сённяшняй улады ў Беларусі вельмі непакоіць беларускіх нацыяналістаў. Іх погляды, ды іх пазіцыю амаль не ўздымаюць у інфармацыйнай калатнечы апошняга года – ані прыхільнікі Лукашэнкі, ані ліберальныя СМІ. Таму сёння Госцем Рацыі – прадстаўнік Беларускай Партыі Свабоды-Самаабароны Сяргей Высоцкі. У гутарцы з нашым карэспандэнтам Якубам Сушынскім ён расказвае пра ўласнае бачанне заўтрашняй Беларусі.

 

РР: Які шлях развіцця апрача прапанаванага Лукашэнкам вамі бачыцца? Ці ёсць нейкая альтэрнатыва?

Сяргей Высоцкі: Гэта самае складанае і самае сур’ёзнае пытанне, якое амаль не ўсплывае ў беларускай палітыцы. Гэта тэма загаворваецца, усё зводзіцца да “пайшоў”, “пасадзілі”, “затрымалі”, “сказаў”, “кагосьці пабілі”… І нічога па сутнасці. Няма ніякага аналізу, няма разгляду альтэрнатываў, няма праграмаў, няма грунтоўнай сур’ёзнай размовы сур’ёзных людзей, канструктыўнай размовы пра заўтрашні дзень, пра тое, як будзем рухацца, як будзем выходзіць са складаных выклікаў і як будзем разрульваць тое, што адбылося пасля знешняга ўмяшання ва ўнутраную сітуацыю ў Беларусі. І на сённяшні час, на жаль, у значнай меры, як гэта было і ў папярэднія гады, адбываецца інерцыйная палітыка з боку ўлады, якая вымушаная толькі тактычнымі хадамі прытарможваць палітыку паступовай анексіі Беларусі, усё большае ўзалежванне ад Расеі. А стратэгічна выхаду не паказваецца і пра гэта не гаворыцца. Ніхто з новай апазіцыі ўвогуле на гэтым узроўні не разважае. Адна нейкая каламуць, адна прапаганда, “ідзіце за намі, усё будзе добра”… Гэта самае сур’ёзнае стратэгічнае пытанне – заўтрашні дзень Беларусі, незалежнасць беларускай дзяржавы.

Цалкам размова:

Размаўляў Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя