Сяргей Высоцкі: Выбары праходзяць у рэжыме інфармацыйнай вайны супраць Беларусі
За затрыманні і правакацыі ў дачыненні да актывістаў па зборах подпісаў за прэтэндэнтаў на кандыдацтва павінны адказываць улады, але не варта забывацца – што цяпер супраць Беларусі распальваецца інфармацыйная вайна з боку Расеі. Таму для ўладаў важна захаваць спакой, падчас выбарчай кампаніі.
І гэта беларускія грамадзяне мусяць улічваць, кажа Сяргей Высоцкі, кіраўнік „Беларускай партыі Свабода – Самаабарона”:
– Гэтыя выбары ідуць фактычна ў рэжыме інфармацыйнай вайны супраць Беларусі. Гэтага нельга забываць ні на адну хвіліну, што працуе „фабрыка троляў”. І што не бывае так, што раптам як грыбы пасля дажджу вылезлі дзясяткі, сотні нейкіх квазі-экспертаў, квазі-мысліцеляў, квазі-тэхнолагаў і палітолагаў па Беларусі і ўсе ў адзін голас клічуць да бойні – ідзіце скідвайце вашага дыктатара. 9/10 гэтых інфармацыйных паведамленняў ідзе з Расеі.
Сяргей Высоцкі заўважае, што правакацыі, якія зыходзяць з любога боку, – з боку міліцыі, альбо з боку прыхільнікаў прэтэндэнтаў у кандыдаты – непрымальныя ў гэты час – час небяспекі страты суверэнітэту краіны.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня