Сяргея Лаўрова абсмяялі на канферэнцыі ў Мюнхене
На канферэнцыі ў Мюнхене абсмяялі расейскага міністра. Выступ кіраўніка Міністэрства замежных спраў Расейскай Федэрацыі Сяргея Лаўрова на канферэнцыі па бяспецы скончыўся скандалам. Дэлегаты з шэрагу заходніх краін адрэагавалі на яго прамову гучнымі кпінамі і выкрыкамі.
Старшыня камітэта Еўрапарламента па знешняй палітыцы Эльмар Брок заявіў, што, далучыўшы Крым, Расея парушыла ключавыя міжнародныя нормы. Сяргей Лаўроў на гэта адказаў, што ўсё адбылося ў адпаведнасці са Статутам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый:
– Гэта прадугледжана Статутам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Паводле яго некаторых прынцыпаў, самавызначэнне народаў, права нацый на самавызначэнне стаіць на ключавым месцы. Тэрытарыяльная цэласнасць і суверэнітэт трэба паважаць. І Генеральная Асамблея прымала дэкларацыю.
Да Сяргея Лаўрова на канферэнцыі ў Мюнхене выступала Ангела Меркель, яе выступ шэсць разоў перапынялі бурнымі апладысментамі. Гучней за ўсіх ўдзельнікі форуму віталі прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота pravda-tv.ru