Сяргея Скрыпаля выпісалі з бальніцы
Экс-палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль выпісаны з бальніцы, паведамляе Нацыянальная служба аховы здароўя Брытаніі.
Дачку Сяргея Скрыпаля Юлію выпісалі з бальніцы 9 красавіка. Сяргей і Юлія Скрыпаль былі атручаны ў брытанскім горадзе Солсберы 4 сакавіка. Брытанскія ўлады лічаць, што супраць іх маглі прымяніць нервова-паралітычнае рэчыва класа „Навічок”, а за нападам з высокай верагоднасцю стаіць Расея. Масква адхіляе ўсе абвінавачанні.
