Сяргею Ціханоўскаму прысудзілі 15 сутак (абноўлена)



У Гародні судзілі беларускага блогера, аўтара і вядучага канала „Страна для жизни” Сяргея Ціханоўскага.  Ён быў затрыманы ў Гародні 29-га траўня ў выніку зладжанай правакацыі.

15 сутак адміністрацыйнага арышту прысудзіў суддзя Ленінскага раённага суда Юрый Казакевіч вядомаму блогеру Сяргею Ціханоўскаму. Увесь працэс праходзіў па Скайпу ў памяшканні абласнога суда. Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца пад арыштам у ізалятары Следчага камітэта ў Менску. Па адміністрацыйнай справе яго вінавацяць нібыта ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Прысутныя ў залі суда абураныя адсутнасцю сведкаў, апрача міліцыі:

– Цікавы лёс гэтага чалавека, бо калі яго арыштуюць, то можа быць, што сфабрыкуюць пад мяне справу. Пакуль на свабодзе. Гэта быў мірны пікет па зборы подпісаў і была жэстачайшая правакацыя, як я бачыў гэта збоку. Пасля мяне ўжо затрымалі і я не ведаў, што адбывалася. 

– Адразу складаецца такое ўражанне, што гэта нагадвае якісьці злы цырк. Суддзя, які адкідае пытанні, якія напрасткі звязаныя з гэтай справай. Сведкі – гэта два міліцыянты, якія і ў пратаколах, і ў сваіх рапартах, усе іх паказанні супадаюць па літарах.

– Яны там, што ён супраціўляўся, бачыла, што ён ішоў. Ён крычаў, што правакацыя, было зразумела. Гэты міліцыянт упаў проста мне пад ногі, але ж я бачыла, што Ціханоўскі ўжо быў далёка. А гэта жанчына, якая хапала, вось дзе яна? Чаму яе няма на судзе? Яна ж гэта пачала.

Просьбу адваката Сяргея Ціханоўскага, пра закрыццё справы па прычыне недаказанасці яго віны, суддзя адхіліў.