Сяргею Ціханоўскаму прысудзілі 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму (абноўлена)
Прысуд быў вынесены сёння ў Гомельскім СІЗА.

Сяргею Ціханоўскаму – 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Арцёму Сакаву і Дзмітрыю Папову – па 16 гадоў. Уладзіміру Цыгановічу і Ігару Лосіку – 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Мікалаю Статкевічу – 14 гадоў пазбаўлення волі.
