Сярод адзначаных прэзідэнтам Зяленскім у Херсоне – беларускі баец
Падчас паездкі ў Херсон Уладзімір Зяленскі ўзнагароджваў вайскоўцаў, якія бралі ўдзел у баях на поўдні Украіны.

Сярод тых, хто атрымаў ордэн з рук прэзідэнта Украіны, быў і беларускі добраахвотнік з батальёна «Тэрор». Пра гэта напісалі ў тэлеграм-канале батальёна:
“За асаблівыя заслугі ў абароне суверэнітэту Украіны і ў яе збавенні ад бальшавіцкага паскуддзя наш пабрацім —… узнагароджаны ордэнам Багдана Хмяльніцкага III ступені. Гэтая высокая ўзнагарода зойме сваё месца сярод яго шматлікіх медалёў”.
Вядома, што ў наступе на Херсоншчыну разам з украінцамі ўдзельнічалі і беларусы. Сярод іх быў і баец, якога ў 14 лістапада ўзнагародзіў Уладзімір Зяленскі.
