Сяржук Русецкі: Беларусь дагэтуль жыве ў СССР



У Беларусі ідзе падрыхтоўчая кампанія да выбараў у Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь. Калі беларусы цікавяцца выбарамі ў Польшчы, Германіі ці Амерыцы, то пра свае нават не згадваюць. Паколькі добра ведаюць, што выбіраюць толькі чыноўнікі толькі сваіх правераных людзей, а ад голасу народа нічога не залежыць.

Але дзяржаўныя трубадуры на ўсялякі выпадак ужо пачалі паліваць брудам апазіцыйных прэтэндэнтаў у кандыдаты, ствараючы вобраз нікчэмных ідыётаў, параўноўючы іх з лісамі, ваўкамі, жабамі, жукамі, кажа доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за справядлівыя выбары”, сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі:

– Зараз на ўсіх сайтах раённых газетаў рэгіёна з’явіліся крытычныя артыкулі і фельетоны адносна ўдзелу апазіцыі ў гэтай выбарчай кампаніі. Традыцыі 70-гадовага панавання камуністычнай партыі нідзе не дзеліся. І той жа рэдактар “Маяка”, калі яго прызначыў райвыканкам, мусіць выконваць лінію райвыканкама.

Праўда, аўтары гэтых бяздарных опусаў чамусьці хаваюцца за псеўданімамі.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя