Сяржук Русецкі: Фактычна мы не ведаем, як ідзе збор подпісаў за Лукашэнку
У падрыхтоўцы да прэзідэнцкіх выбараў нічога не змянілася, а толькі пагоршылася. Гэта відаць па фармаванні камісій, па дзейнасці дзяржаўных СМІ, і паводзінах сілавікоў, якія па ўказцы зверху, замінаюць працы зборшчыкаў подпісаў, затрымліваюць іх.
Кажа доўгатэрміновы назіральнік за выбарамі Сяржук Русецкі:
– Калі разглядаць канкрэтна Бярозаўскі раён, то чарговы раз у раённую выбарчую камісію не будуць уключаны незалежныя ад уладаў прадстаўнікі. Фактычна мы не ведаем, якім чынам ідзе збор подпісаў за асноўнага кандыдата Аляксандра Лукашэнку. У Бяброзе амаль на шэсць гадзінаў быў затрыманы Максім Кавалевіч – сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.
Паводле Сержука Русецкага, яму ні ў адным райвыканкаме з шасці, куды ен паслаў запыт наконт збору подпісаў за Лукашэнку, не адказалі па сутнасці. А яшчэ назіральнік лічыць, вельмі складана будзе здаць подпісы, сабраныя ў яго рэгіёне. Бо іх мусіць здаваць, па новых папраўках у Выбарчы кодэкс, раённы каардынатар, а калі такога няма, то кіраўнік ініцыятыўнай групы, а ён у турме, ці сама Святлана Ціханоўская.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя