Сёння, 5 жніўня, быў адменены рэйс з Ірака



Сёння, 5 жніўня, былі адмененыя два рэйсы па маршрутах Басра — Менск і Менск — Басра. 

Такія звесткі паказаныя на табло Нацыянальнага аэрапорта. Самалёт з іракскага горада павінен быў прыбыць у Менск у 13 гадзін, а вылецець назад — у 14:30.

«Па словах прадстаўніка Iraqi Airways, рэйс Басра — Менск — Басра адменены па рашэнні авіякампаніі» — паведамілі Onliner у прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Таксама на сёння запланаваныя пяць рэйсаў па маршрутах Багдад — Менск (прыбыццё ў 12: 45 і 22: 15) і Менск — Багдад (14:45, 15:00 і 23:45).