Віктару Бабарыку прысудзілі 14 гадоў зняволення (абноўлена)
Такі прысуд быў вынесены сёння, 6 ліпеня, суддзём Вярхоўнага суда Ігарам Любавіцкім.
Таксама з Бабарыкі спагоняць штраф памерам 5000 базавых велічынь (больш за $57 тыс.) і 46 млн рублёў (больш за $18 млн) —«у пагашэнне нанесенай шкоды», паведамляе „Онлайнер” .
Астатнім па гэтай справе вынесеныя наступныя прысуды:
Шабан — 6 гадоў пазбаўлення волі;
Кузьміч — 6,5 гадоў пазбаўлення волі;
Ільясюк, Дабралёт, Бадзей — 5,5 гадоў пазбаўлення волі;
Кабяк — 3 гадоў пазбаўлення волі;
Задойка — 5 гадоў хатняй хіміі.
***
Сёння, 6 ліпеня, агучаць прысуд экс-банкіру, удзельніку выбарчай кампаніі 2020 года Віктару Бабарыку.
З апошнім словам палітвязень выступіў 28 чэрвеня і сказаў, што не здзяйсняў ніякіх супрацьпраўных дзеянняў і яму не сорамна перад дзецьмі, калегамі і паплечнікамі.
Пракурор Сяргей Гіргель папрасіў пакараць былога банкіра 15 гадамі зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму праз абвінавачанне ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры і ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам.
Апроч Бабарыкі, яе фігуранты — сямёра чалавек. Гэта былыя намеснікі Віктара Бабарыкі ў „Белгазпрамбанку” і кіраўнік кампаніі «Актыўлізінг». Яны прызналі віну, з шасцю абвінавачанымі заключаны дасудовыя пагадненні аб супрацоўніцтве. Паводле дзяржаўнага абвінаваўцы, гэта змякчальныя акалічнасці. Усім абвінавачаным, акрамя Бабарыкі, ён запрасіў у разы менш жорсткія прысуды: ад 3 да 6,5 года. Абарона Віктара Бабарыкі лічыць, што на гэтых абвінавачаных быў аказаны ціск.
У справе 122 тамы, пасяджэнні працягваліся 5 месяцаў, дапытана больш за 50 чалавек, паказанні і агалошванне дакументаў расцягнуліся на сотні гадзін.
Беларускае Радыё Рацыя