Шэсце і мітынг апазіцыі ў Менску



Лідары апазіцыі падзякавалі ўсім за ўдзел і абвясцілі шэсце і мітынг завершанымі.

Арганізатары шэсця таксама заявілі, што 11 кастрычніка адбудзецца прэс-канферэнцыя, на якой будзе заяўлена , што прастора свабоды не мусіць знікаць і масавыя акцыі будуць працягвацца.

* * *

Малітваю за Беларусь заканчваецца сённяшняе шэсце. Усім прапануюць узяцца за рукі і прачытаць малітву, бо без малітвы і без Бога няма будучыні. Чытаюць «Ойча наш».

* * *

Мікалай Статкевіч: Сёння Беларусь ізноў убачыла нашыя нацыянальныя сімвалы. У нашага народа скралі свабоду. Мы мусім яе вярнуць. Гэтым шэсцем мы завяршаем месячнік свабоды. Але хутка мы збяромся ізноў, у гісторыі Беларусі – чорная дата, ў канцы лістапада 1996 года на падробленым рэферэндуме Лукашэнка скраў нашую ўладу і свабоду. Яе трэба вярнуць.

Дзякуй усім вам, што мы сёння разам! Жыве Беларусь!

6

* * *

Пачаўся мітынг. Удзельнікі выкрыкваюць:”Жыве Беларусь!”

* * *

Удзельнікі шэсця дайшлі да плошчы Якуба Коласа, дзе адбудзецца мітынг. На плошчы заўважаныя супрацоўнікі сілавых структур у цывільным.

* * *

Па ацэнцы Уладзіміра Някляева, у шэсці прымае ўдзел ужо каля 5 000 чалавек.

[Not a valid template]

* * *

Калона налічвае ўжо ад 1 500 да 2 000 удзельнікаў. Людзі выкрыкваюць: „Жыве Беларусь!”, „Сыходзь!”, „Верым! Можам! Пераможам!”, нясуць плакаты, сярод якіх : „Надакучыла варыць боршч”, адрасаваны Лідзіі Ярмошынай. Плакат: „Байкот – 2015”.

Таксама быў плакат з выказваннем нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч.

4

* * *

Да калоны працягваюць далучацца новыя людзі. Ужо каля 600 чалавек рухаецца да плошчы Якуба Коласа. Шэсце ў знак салідарнасці падтрымліваюць гудкамі аўтамабілісты. На шэсце прыйшлі і бацькі з малымі дзецьмі, якія таксама выкрыкваюць лозунгі. Вельмі шмат моладзі.

* * *

Пачалося шэсце Нацыянальнага сцягу. Усе рухаюцца да плошчы Якуба Коласа. Людзі выкрыкваюць: „Жыве Беларусь!”, „Незалежнасць!” Лунаюць сцягі еўразвязу і бел-чырвона-белыя сцягі.

DSCN5015

DSCN5019

DSCN5020

* * *

Анатоль Лябедзька:

– Ніхто не прынясе нам свабоду на сподачку. Гэта мусім зрабіць мы самі. За апошнія 20 гадоў мы свабодна не выбіралі ні прэзідэнта, не дэпутатаў. За гэты час беларускі рубель абясцэнілі ў 7 разоў. Гэта не нармальна. У панядзелак мы правядём прэсавую канферэнцыю. Выбараў няма, але выбар ёсць – не быць скотам! Жыве Беларусь!

111

Уладзімір Някляеў:

– Воля і свабода не прыходзіць да тых, хто абыякавы. Рэжым запалохвае беларусаў. Нас палохаюць дэмакратыяй. Маўляў, гляньце, што зараз адбываецца ва Украіне. Гэта рабская філасофія і жаданне пакінуць нас рабамі да скону. Гэтага не будзе! Дзякуй за тое, што вы сёння на плошчы СВАБОДЫ!

Пачынаецца мітынг. Мітынг пачаў Мікалай Статкевіч, які падзякаваў усіх тых, хто не пабаяўся прыйсці: „Мы хочам паказаць нашаму запалоханаму народу, што ёсць тыя, хто хоча перамен. Жыве Беларусь!”

* * *

На плошчу працягваюць прыбываць людзі, ужо каля паўтары сотні. У руках бел-чырвона-белыя сцягі, сцягі Еўразвязу. Заўважаны крэатыўны плакат: „Падумай за вусатага”.  Тут ужо Мікалай Статкевіч, Марына Адамовіч, Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец, Анатоль Лябедзька. На плошчы вельмі шмат журналістаў, у тым ліку і прадстаўнікоў замежных СМІ.

7

 

DSCN4985

* * *

На плошчы Свабоды ля Ратушы пачынаюць збірацца прыхільнікі перамен і свабодных і сумленных выбараў. Каля Ратушы спачатку адбудзецца кароткі мітынг, а пасля плануецца шэсце „Нацыянальнага сцяга”.

DSCN4980

DSCN4981

Ля плошчы заўважаныя прадстаўнікі праваахоўных органаў у цывільным і мікрааўтобус, з якога вядзецца відэаздымка.

* * *

4 кастрычніка на плошчы Свабоды ў Менску прайшла акцыя супраць расейскай авіябазы, яна сабрала некалькі сотняў  чалавек.

8_foto

За арганізацыю сходу грамадзян Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў і Анатоль Лябедзька  былі аштрафаваныя на 9 мільёнаў рублёў, Вячаслаў Сіўчык – на 10 мільёнаў 800 тысяч, Аляксей Марачкін — на 3 мільёны 600 тысяч рублёў.

Пра фармат сённяшняй акцыі напісаў у сваім фэйсбуку  былы палітычны вязень і кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч: «Прыходзьце 10 кастрычніка а 17-й на плошчу Свабоды! Пакажам сваё стаўленне да iхняга балагану.

Холадна не будзе, доўга гаварыць пра даўно зразумелае не выпадае. Лепей пройдзем па горадзе да плошчы Якуба Коласа з нацыянальнымi сімваламi. Мо мiлiцыянты ў iншым раёне меней пад нагамi ў прамоўцаў мiтусiцца будуць,» – адзначыў  Мікалай Статкевіч.

Лідары апазіцыі просяць прыходзіць з нацыянальнымі сцягамі і стужкамі, крэатыўнымі плакатамі і ў вышыванках.

Беларускае Радыё Рацыя