Сёння Ціханоўская можа сустрэцца з Байдэнам у Белым Доме



Святлана Ціханоўская сёння можа сустрэцца з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам ў Белым Доме. Лідарка беларускай апазіцыі знаходзіцца ў Вашынгтоне з нядзелі. Напярэдадні правяла паспяховую сустрэчу з Дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам. Святлана Ціханоўская назвала сваю сустрэчу з Дзяржсакратаром ЗША, вельмі сяброўскай і цёплай, і заявіла, што паміж імі ўзнікла разуменне таго, што «у бліжэйшай будучыні будуць зроблены рашучыя крокі» – мела на ўвазе адказ на дзеянні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. У інтэрв’ю CNN Ціханоўская сказала, што папрасіла ЗША не вагацца ў прыняцці санкцыяў ў дачыненні да рэжыму.

Сёння, як раней абвяшчала ў сваіх акаўнтах ў сацсетках Ціханоўская, у яе павінна адбыцца сустрэча з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам – хаця напярэдадні яна заявіла, што сустрэча яшчэ не пацверджана. Пры гэтым у лідара беларускай апазіцыі прызначаная сустрэча ў Белым доме з дарадцам па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Салліванам, а таксама з некалькімі кангрэсменамі.

У нядзелю Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускай дыяспарай ў Вашынгтоне. Пасля сталіцы ЗША яна адправіцца ў Нью-Ёрк, Сан-Францыска і Лос-Анджэлес, дзе пражываюць больш шматлікія беларускія дыяспары.

Беларускае Радыё Рацыя