У Менску чарговы раз пратэставалі супраць інтэграцыі (абноўлена)



Чарговая – пятая за месяц – акцыя пратэсту супраць паглыблення інтэграцыі з Расеяй прайшла ў Менску. У мітынгу і шэсці ўзялі ўдзел каля 120 чалавек. Пасля акцыі анансаваны «жывы ланцуг».

Частка арганізатараў ранейшых акцыяў цяпер адбывае адміністрацыйны арышт. Першая анансаваная акцыя пачалася апоўдні. Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец, які заклікаў на гэтую акцыю, цяпер за кратамі. Другая акцыя пратэсту, якую анансавалі раней, гэта «жывы ланцуг».

Мастак Алесь Марачкін кажа, што прыйшоў на акцыю дзеля ўжо зняволеных: маўляў, тыя, хто арганізоўваў пратэсты, цяпер амаль усе ў турме на завулку Акрэсціна.

Старшыня АГП Мікалай Казлоў заявіў на акцыі, што перамовы аб інтэграцыі з Расеяй – злачынства з боку Аляксандра Лукашэнкі. Пасадкамі і штрафамі, лічыць Казлоў, Лукашэнка паказаў, што ён «аднаасобна будзе вырашаць, у якой краіне нам жыць».

За мінулы тыдзень за акцыі супраць паглыблення інтэграцыі «на суткі» пасадзілі 6 апазіцыянераў, а штрафаў за пратэсты прысудзілі не менш як на 16 тысячаў рублёў.

***

Таксама пратэстоўцы трымаюць у руках партрэты тых, каго пасадзілі на суткі:

 

***

Людзям раздалі плакаты з надпісамі прычынаў з’яўлення на плошчы, бо акцыя несанкцыянаваная:

***

А 12-й на Кастрычніцкай плошчы ў Менску сабраліся дзясяткі людзей, у ліку якіх лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык і сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова.

Асобна ад асноўнай масы пратэстоўцаў, на рагу вуліцы Энгельса, з бел-чырвона-белым сцягам стаіць актывістка Ніна Багінская.

Па назіранні нашага карэспандэнта, сабралася і каля 20 «ціхароў».

Беларускае Радыё Рацыя

***

***

Толькі пратэст, так кажа лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, каментуючы інфармацыю пра інтэграцыйныя перамовы паміж кіраўнікамі Беларусі і Расеі.

Як кажа палітык, зараз беларусы павінны выступаць за незалежнасць – адзіным голасам, каб нас пачулі. У Менску сёння, 29 снежня, пройдуць акцыі пратэсту супраць паглыбленай інтэграцыі з Расеяй. І гэта адзінае выйсце, кажа Вячаслаў Сіўчык, бо верыць афіцыйнаму кіраўніку дзяржавы – нельга:

– Спадзевы і балбатня Лукашэнкі, што, быццам, ён там недзе з Пуціным дамовіўся, і ніхто гэта падымаць не будзе, 31 карту, практычна аспрэчаная з Крамля, дзе было сказана дакладна і ясна, што розніцы паміж Пуціным і Мядзведзевым у падыходах да Беларусі няма. Таму сітуацыя вельмі пагрозлівая. І атрымліваецца, што Лукашэнка дзеля таго, каб спрабаваць яшчэ раз нейкім чынам атрымаць сабе яшчэ адзін тэрмін незаконнага прэзідэнцтва, здаў і прадаў усё.

Першапачаткова дакумент пад назвай «Праграма дзеянняў Беларусі і Расеі па рэалізацыі палажэнняў дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы» кіраўнікі дзвюх краін Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка, як чакалася, меліся падпісаць 8 снежня, а затым 20 снежня. Аднак гэтага не адбылося, а змест дарожных карт па-ранейшаму недаступны для грамадскасці.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя