Таболіч: Я здымаю сваю кандыдатуру з прадвыбарчай гонкі на карысць Беларусі



Услед за лідарам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алегам Гайдукевічам і Наталляй Кісель, пра намер зняць сваю кандыдатуру з перадвыбарчай гонкі заявіў і Алесь Таболіч.

Ён паведамляе, што каманда не змагла сабраць неабходных для рэгістрацыі кандыдатам 100 000 подпісаў.

“Ва ўмовах, калі праца выбарчых штабоў кандыдатаў рэзка абмежавана, распачатыя крымінальныя справы супраць Віктара Бабарыкі і Сяргея Ціханоўскага і больш за 40 іх паплечнікаў затрыманы, калі ўзбуджаны некалькі сотняў адміністрацыйных спраў за дазволеныя пікеты па зборы подпісаў за кандыдатаў і дзясяткі спраў супраць журналістаў, што асвятлялі гэтыя падзеі, немагчыма разлічваць на правядзенне роўных і справядлівых выбараў”, – заяўляе Таболіч на сваё старонцы ў фэйсбуку.

 Ён паведамляе, што здымае сваю кандыдатуру з прадвыбарчай гонкі на карысць Беларусі і мажліва падтрымае таго кандыдата, які будзе мець блізкую яму і ягоным паплечнікам пазіцыію па захаванні і абароне незалежнасці і Беларусі, па зберажэнні традыцый і нацыянальных каштоўнасцей.

spring96.org