Табула супраць “Граніта”: чыя праўда?
Суддзя суда Лунінецкага раёна Святлана Братанава бачыць у справе звольненага з прадпрыемства “Граніт” у Мікашэвічах Уладзіміра Табулы тое, што хоча бачыць.
Звольнены з працы ў снежні 2015 года інжынер па ахове працы Уладзімір Табула праз суд спрабаваў дамагчыся грашовых выплат як шматдзетны бацька да 1 верасня за 3 апошнія гады і па выніках года. У суд з “Граніта” паступіў, паводле Табулы, падроблены журнал, дзе нібыта ў 2004 годзе пад роспіс ён быў азнаёмлены з калектыўнай дамовай і з тымі момантамі па выплатах, дзе вызначана, у якіх выпадках яны не выплачваюцца.
Кажа Уладзімір Табула:
– “Граніт” прадставіў суду журнал, у якім пазначаецца, што я нібыта азнаёміўся ў 2004 годзе з дакументамі, нават з тымі, якія выйшлі праз 10 гадоў, а таксама азнаёмлены з калектыўнай дамовай. Я лічу, што гэта падроблены журнал. Але суд на гэта не звярнуў увагу.
Інжынер па ахове працы Уладзімір Табула быў звольнены з прадпрыемства “Граніт” не з-за парушэння працоўнай дысцыпліны ці прафесійнай непрыгоднасці. Ён быў звольнены з-за асабістых непрыязных адносінаў генеральнага дырэктара Эдуарда Гаўрылковіча. Той даведаўся пра сяброўскія адносіны Табулы са звольненымі сябрамі незалежнага прафсаюза і пра сяброўства яго самога ў гэтым прафсаюзе, упэўнены Уладзімір Табула.
Беларускае Радыё Рацыя