Тадэвуш Трускаляскі: Дональд Туск узмацніць супольнасць Польшчы ў Еўропе і свеце
Дональд Туск абраны прэм’ер-міністрам Польшчы. За кандыдатуру лідара Грамадзянскай кааліцыі прагаласавалі 248 дэпутатаў Сейма, супраць – 201. Раней парламент адмовіў у даверы Матэвушу Маравецкаму з «Права і Справядлівасці».

Выбранне прэм’ер-міністра каментуе Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі:
– Я задаволены тым, што Дональд Туск уступае ў пасаду. Думаю, што гэта ўзмоцніць нашую пазіцыю на міжнароднай арэне. Гэта павялічыць шанцы нашым суседзям, перадусім Украіне, у справе ўступлення ў Еўразвяз. Будзем адным з лідараў Еўрапейскага звязу. Але таксама пачнём адбудоўваць супольнасць, бо наша супольнасць за апошнія гады была моцна падзеленая. І я спадзяюся, мы пойдзем у лепшым кірунку.
12-га снежня Туск, які ўзначаліць польскі ўрад другі раз, выступіў з праграмнай прамовай у Сейме. Каля 16-й Парламент прагаласуе аб даверы ўраду Дональда Туска. «Права і Справядлівасць» была кіруючай партыяй з 2015 года. Цяпер яна сыходзіць у апазіцыю.
Беларускае Радыё Рацыя
