Так званая генпракуратура ЛНР заявіла, што правяла следчыя дзеянні з Пратасевічам
Генеральны пракурор самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі (ЛНР) Сяргей Горанка заявіў, што ведамства атрымала „неабвержныя доказы датычнасці затрыманага ў Менску блогера Рамана Пратасевіча да дзейнасці забароненай у так званай ЛНР нацыяналістычнай праўкраінскай групоўкі „Азоў”, зверскіх забойстваў мірных грамадзян Данбаса ў 2014-2015 гг., выкарыстання забароненых сродкаў і метадаў вайны”.
У звароце кіраўніка ведамства, размешчаным на сайце так званай генпракуратуры ЛНР, таксама ўтрымліваецца падзяка Аляксандру Лукашэнку і праваахоўным органам Беларусі за магчымасць „правесці неабходныя следчыя дзеянні” з Пратасевічам.
Беларускае Радыё Рацыя