Такаеў адмовіўся дапамагаць Пуціну ў падаўленні ўзброенага мяцяжу
17 гадоў таму
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін сёння раніцай патэлефанаваў прэзідэнту Казахстана Касым-Жомарту Такаеву. Аб гэтым паведамілі ў адміністрацыі казахстанскага прэзідэнта. Пуцін праінфармаваў Такаева аб сітуацыі ў краіне.
«Касым-Жомарт Такаеў адзначыў, што падзеі, якія адбываюцца, – гэта ўнутраная справа Расеі», – распавялі па выніках размовы ў адміністрацыі прэзідэнта Казахстана. Сёння прэзідэнт Расеі таксама тэлефанаваў таксама Аляксандру Лукашэнку.
Беларусь, Казахстан і Расея – саюзнікі па АДКБ. Летась у студзені падчас беспарадкаў у Казахстане краіны АДКБ накіравалі свой кантынгент у гэтую краіну.