„Талібан” заявіў, што кантралюе 90% мяжы Афганістана



„Талібан” заявіў, што кантралюе 90% мяжы Афганістана, а мяжа з Таджыкістанам цалкам знаходзіцца пад кантролем радыкальнага руху.

„Талібан” кантралюе каля 90% межаў Афганістана — пра гэта заявіў РІА «Новости» прадстаўнік радыкальнага руху Забіула Муджахед.

„Мяжа з Туркменістанам і мяжа з Іранам і Пакістанам — за выключэннем некалькіх невялікіх участкаў — таксама цалкам пад нашым кантролем <…>. Мяжа Таджыкістана цалкам знаходзіцца пад нашым кантролем ад Бадахшана да Тахара і Кандура. Большая частка мяжы Афганістана з Узбекістанам таксама знаходзіцца пад кантролем талібаў, толькі Хайратан у правінцыі Кальдар — пад кантролем Кабула”, — удакладніў ён.

У Афганістане ідзе супрацьстаянне ўрадавых сіл з талібамі, якія авалодалі значнымі тэрыторыямі ў сельскіх раёнах і разгарнулі наступ на буйныя гарады. Нестабільнасць нарастае на фоне вываду амерыканскіх войскаў з Афганістану.