Талібы захапілі ў Афганістане Кандагар



Талібы захапілі ў Афганістане Кандагар, другі па велічыні горад краіны.

Як перадае Associated Press, прадстаўнікі мясцовых уладаў збеглі ў аэрапорт. Баевікі сцвярджаюць, што афганскія ваенныя альбо здаліся, альбо збеглі, і што сур’ёзнага супраціву ім аказана не было.

Днямі ў заходніх СМІ з’явілася інфармацыя са спасылкай на выведку ЗША пра тое, што тэрарыстычная арганізацыя «Талібан», можа цягам месяца ўзяць і сталіцу, Кабул. Міністр замежных спраў Афганістана Махамад Ханіф Атмар напярэдадні ўвечары заявіў, што калі перамогу ў краіне здабудуць тэрарысты, то гэта створыць сур’ёзную праблему для ўсёй сусветнай супольнасці.

Беларускае Радыё Рацыя