Тамара Патоцкая: Не трэба ісці галасаваць датэрмінова
4 жніўня пачынаецца датэрміновае галасаванне. Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская заклікае людзей не хадзіць на датэрміновае галасаванне.
Менавіта датэрміновае галасаванне дае бязмежныя магчымасці для фальсіфікацый, – кажа давераная асоба Святланы Ціханоўскай, сённяшняя Госця Рацыі Тамара Патоцкая з Баранавічаў:
– У ніякім разе не трэба ісці галасаваць датэрмінова, таму што будзе фальсіфікацыя. Яны падставяць, адкарэктуюць пад сябе. За тыдзень праводзіцца праца, і таксама вельмі моцна займаліся расклейваннем улётак, як трэба правільна рыхтавацца да галасавання. Па сацсетках выстаўлялі і рыхтавалі людзей.
Паводле Тамары Патоцкай, цяпер усё будзе залежаць ад кожнага з нас для змены ўлады.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя